Гэта
архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе
catholic.by
Святы Пасад ініцыюе дыскусію аб уплыве мафіі на занятасць моладзі |
07.05.2014 15:33 |
На Кніжным кірмашы ў Турыне пройдзе чарговы этап ватыканскай ініцыятывы “Падворак язычнікаў”. Сустрэча, якая адбудзецца 8 мая, будзе прысвечана з’яве мафіі і яе ўплыву на занятасць моладзі.
У прыватнасці размова будзе засяроджана на тым, якім чынам крымінальныя групоўкі пранікаюць у фінансавыя структуры краін і як гэта прыводзіць да эканомікі, заснаванай на хлусні.
У дыскусіі прымуць удзел італьянскія спецыялісты па барацьбе з мафіяй, эксперты з “Інтэрполу”, вядомыя банкіры і эканамісты. Кардынал Джанфранко Равазі, старшыня Папскай рады па культуры - галоўнага арганізатара “Падворка язычнікаў” - прадставіць пазіцыю Касцёла па дадзенай тэматыцы.
Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё (AG)
|
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на
Catholic.By абавязкова.