Амерыканская арганізацыя па справах англіканска-каталіцкіх адносін выдала дакумент «Гісторыя Цэркваў і маральныя перакананні: у пошуках агульнай маралі», у якім гаворка ідзе пра тое, «наколькі па-рознаму ў англіканстве і каталіцызме выстройваюцца асноўныя канцэпцыі з-за розначытанняў не толькі ў маральным аспекце рэлігіі, але і ў іншых аспектах рэлігійных дактрын».
Вучэнні гэтых двух напрамкаў адрозніваюцца ў цэлым, як у змесце, так і ў дэталях, гаворыцца ў дакуменце. У ім, у прыватнасці, сказана таксама пра тое, што «значныя адрозненні ў самой структуры вучэнняў звязаныя з адсутнасцю ва ўсіх Цэрквах, якія адносяцца да англіканства, адзінага царкоўнага лідара»: «У выніку немагчыма вызначыць, якога менавіта канону прытрымліваюцца ўсе англікане. Гэтым тлумачыцца істотнае адрозненне англіканства ад каталіцызму і напружанасць адносін паміж дзвюма Цэрквамі».
У дачыненні да «аднаполых шлюбаў» у сумесным англіканска-каталіцкім дакуменце сказана наступнае: «Канфлікт паміж тымі, хто разумее вучэнне літаральна, і тымі, хто арыентуецца на мясцовых рэлігійных лідараў, з нагоды аднаполых адносін не знікае».
«Вельмі цяжка ўявіць, як рознагалоссі паміж дзвюма Цэрквамі могуць быць ліквідаваны, а акрамя таго — ці павінны мы спрабаваць ліквідаваць іх, — заяўляюць аўтары ў заключэнні. — Экуменізм вучыць нас, што розным напрамкам хрысціянства ўласцівыя розначытанні ў каноне, і мінулае — таму сведка».
|