Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
«Ноч святыняў» пройдзе ў латвійскай сталіцы ў чэрвені
14.05.2014 12:25

У межах «Ночы святыняў», якая праводзіцца ў Рызе, наведвальнікі змогуць наведаць 40 святыняў і супольнасцяў розных канфесій. Пра гэта паведаміла член праўлення Фонду «Ноч святыняў» Сінція Спроге.

У сталіцы Латвіі гэтая акцыя пройдзе 6 чэрвеня з 18.00 да 24.00. Усе мерапрыемствы можна наведаць бясплатна.

У цэрквах і касцёлах будуць праводзіцца розныя мерапрыемствы, мэта якіх — пазнаёміць людзей з культурай святыняў і нагадаць аб духоўных каштоўнасцях. Наведвальнікі змогуць праслухаць канцэрты духоўнай музыкі, прыняць удзел у экскурсіях, а таксама ў агульных малітвах.

Кіраўнік праекта «Ноч святыняў» Юргіс Клоціньш паказаў, што арганізатары хочуць адрадзіць традыцыю, якая стала б штогадовай падзеяй у сферы духоўнага жыцця не толькі жыхароў Рыгі, але і ўсёй Латвіі.

Ідэя правядзення «Ночы святыняў» запазычаная ў Аўстрыі і Чэхіі. З 2012 года гэта мерапрыемства праводзіцца і ў Тарту (Эстонія).

Паводле blagovest-info.ru, (AYU).
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.