Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Сальвадарскага арцыбіскупа Оскара Арнульфа Рамэра, магчыма, беатыфікуюць у 2017 годзе
14.05.2014 13:48
Згодна паведамленням прадстаўнікоў Касцёла ў Эль-Сальвадоры, працэс па абвяшчэнні благаслаўлёным забітага на 34 годзе жыцця арцыбіскупа Оскара Арнульфа Рамэра (1917-1980 гг.) набліжаецца да паспяховага завяршэння. Калі ўсё пройдзе, як чакалася, то ў хуткім часе Рамэра будзе абвешчаны благаслаўлёным, заявіў біскуп Сальвадора Грэгорыа Роза Чавес падчас прэс-канферэнцыі ў Рыме.

«Гэта быў доўгі перыяд чакання. Мы поўныя радасці і падзякі, таму што гэтая навіна прынясе радасць не толькі ўсёй краіне, але і людзям, якія не вызнаюць каталіцкую веру», — адзначыў Грэгорыа Роза Чавес, якому Папа Францішак падзякаваў за яго актыўны ўдзел у гэтым працэсе.

У мінулую пятніцу арцыбіскуп горада Сан-Сальвадора Хасэ Луіс Эскабар і іншыя тры біскупы сустрэліся з Папам. Пантыфік перакананы, што Рамэра з’яўляецца пакутнікам і святым. Далейшыя дэталі арцыбіскуп Эскабар мае намер выкласці пасля вяртання з Ватыкана.

Грэгорыа Роза Чавес перад сваім ад’ездам у Рым здзейсніў памінальную Імшу і ўдзельнічаў у пахаванні апошняй сведкі смерці Рамэра: сястра з Мексікі Луз Ізабель Куево (Маці Луцыта) памерла ва ўзросце 91 гадоў 5 мая ў Сан-Сальвадоры. У сувязі з гэтым іспанскія і лацінаамерыканскія СМІ паведамілі, што можна разлічваць на абвяшчэнне благаслаўлёным памерлага мучаніцкай смерцю біскупа да яго 100-гадовага юбілею ў 2017 годзе.

Арцыбіскуп Оскар Арнульфа Рамэра стаў вядомым за межамі кантынента ў вобразе абаронцы правоў бедных і прыгнечаных. «Святы беднякоў» ці «Святы Рамэра Амерыкі» — менавіта так яго называюць. У сакавіку 1980 г. падчас набажэнства ў Сан-Сальвадоры ён быў застрэлены незнаёмцам. Прычыны злачынства дагэтуль застаюцца не зусім яснымі. На дыяцэзіяльным узроўні працэс па абвяшчэнні благаслаўлёным быў пачаты ў 1990 годзе. Пасля яго завяршэння, праз 6 гадоў, справа была перададзена ў Ватыкан. Каардынатарам справы выступае старшыня Папскай рады па справах сям'і арцыбіскуп Вінчэнцо Палья, які таксама з'яўляецца членам каталіцкай супольнасці Св.Эгідзія, якая займаецца пытаннямі бедных і міру.

Паводле katolik.ru, krotov.info, (AYU)
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.