Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Гісторыкі з Ватыкана і Расіі абмяркуюць вытокі Другой cусветнай вайны |
15.05.2014 12:31 |
Двухдзённы гістарычны калёквіум «Расія і Ватыкан у міжнародным кантэксце ў перыяд пантыфікату Пія XI» адкрываецца 15 мая ў Санкт-Пецярбургу ў Расійскім дзяржаўным педагагічным універсітэце ім. А. І. Герцэна. Пра гэта паведамляецца на «РИА Новости». У цэнтры ўвагі калёквіума будзе абмеркаванне найважнейшых праблем міжнароднай палітыкі напярэдадні Другой сусветнай вайны. Яго ўдзельнікі ў сваіх дакладах і паведамленнях на падставе архіўных дакументаў распавядуць пра аб'яўлены Пантыфікам «крыжовы паход малітваў» супраць камунізму і рэакцыі на яго ў Савецкім Саюзе, пра ролю Камінтэрна і Інтэрнацыянала ў барацьбе супраць Ватыкана, аб фондзе спецыяльнай камісіі Pro Russia ў архіве ватыканскай Кангрэгацыі Усходніх Цэркваў, а таксама аб становішчы каталікоў у СССР. Калёквіум пройдзе ў межах двухбаковага пагаднення аб навуковым супрацоўніцтве паміж Інстытутам агульнай гісторыі РАН і Папскім камітэтам гістарычных навук. У ім прымуць удзел вучоныя з Расіі, Італіі, Францыі, Бельгіі, Швейцарыі, Славакіі, у тым ліку прэзідэнт Папскага камітэта гістарычных навук Бернард Ардура (Францыя) , прафесар Папскага Латэранскага ўніверсітэта Філіп Анры Шэно (Швейцарыя), дырэктар Гістарычнага архіва Аддзела па сувязях з дзяржавамі Дзяржаўнага сакратарыята Ватыкана Йохан Ікс (Бельгія), а таксама прафесар універсітэта Удынэ Джорджа Петракі. (AYU) |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.