Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Ва Украіне за год узрасла колькасць вернікаў на 11 %
16.05.2014 14:46

За апошні год колькасць вернікаў Украіны ўзрасла на 11 %: сёння 76 % насельніцтва краіны прызнае сябе за тых, хто верыць, пра гэта сведчаць дадзеныя апытання Цэнтра Разумкова.

Згодна з сацдаследаваннем, праведзеным 25-29 красавіка ва ўсіх рэгіёнах Украіны сярод 2012 чалавек, вернікамі лічаць сябе ад 93 % насельніцтва захаду краіны да 63 % жыхароў усходу. Няверуючых ці атэістаў менш за ўсё на захадзе (1% ), больш за ўсё на поўдні (14% ) і на ўсходзе ( 12%).

Колькасць тых, што вагаецца паміж верай і нявер'ем скарацілася амаль удвая — з 15 % у 2013 годзе да 8% у 2014 годзе. Абыякавыя да пытанняў веры — 5%, не вызначыліся — 4%.

Пераважная большасць (70 %) адносяць сябе да праваслаўных: 80 % ад жыхароў цэнтра да поўдня краіны 67%. На захадзе 36% рэспандэнтаў назвалі сябе грэка-католікамі, а ў цэнтры досыць шмат «проста хрысціянаў» — 10 %. На поўдні і на ўсходзе грамадзян, якія не адносяць сябе ні да аднаго з веравызнанняў, 18 % і 22 % адпаведна.

Па дадзеных сацыёлагаў, Царква працягвае ўтрымліваць першую пазіцыю сярод грамадскіх і палітычных інстытутаў: ёй давяраюць 66 % апытаных (ад 88 % жыхароў захаду да 53 % жыхароў усходу).

Пры гэтым адмаўляюць які-небудзь ўплыў рэлігіі на жыццё ўкраінскага грамадства толькі 22 % апытаных, 65 % прытрымліваюцца супрацьлеглага меркавання.

79 % апытаных лічаць, што вера павышае ўзровень маральнасці і духоўнасці, 69 % ўспрымаюць яе ў якасці аднаго з важных сродкаў адраджэння нацыянальнай свядомасці і культуры, 55 % — адной са складнікаў дэмакратычнага грамадства. 39 % мяркуюць, што Касцёл з’яўляецца інстытутам грамадзянскай супольнасці і павінен прымаць актыўную ролю ў грамадска-палітычных працэсах.

Паводле interfax-religion.ru, (AYU)
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.