Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Вынікі даследаванняў: як выглядае тыповы амерыканскі каталіцкі святар 2014 |
22.05.2014 12:50 |
Тыповы амерыканскі каталіцкі святар, які прыняў прэзбітэрскае пасвячэнне ў 2014 г., выглядае наступным чынам: гэта 32-гадовы католік (з калыскі), у якога ёсць тры або больш родныя браты.
Такія дадзеныя даследавання, праведзенага для Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Злучаных Штатаў Цэнтрам прыкладных даследаванняў апостальства (Center for Applied Research in the Apostolate), якія падае агенцтва CWN. Тыповы кандыдат у святары, па дадзеных даследавання, таксама рэгулярна маліўся на ружанцы і прымаў удзел у эўхарыстычнай адарацыі перад тым, як паступіць у семінарыю. 31 % будучых семінарыстаў паходзяць з замежжа. Найбольш тыповымі замежнымі краінамі нараджэння будучых амерыканскіх каталіцкіх святароў з'яўляюцца: Мексіка (6%), В’етнам (4%), Калумбія (2%), Польшча (2 %) і Філіпіны (2%) . У сярэднім гэтыя семінарысты замежнага паходжання жылі ў Злучаных Штатах ужо на працягу 13 гадоў і прыбылі ў ЗША ва ўзросце 23 гадоў. Непрапарцыянальна высокі працэнт будучых святароў, якія вучыліся ў каталіцкай пачатковай школе (50 %), каталіцкай сярэдняй школе (41 %) або каталіцкім каледжы (45%). Акрамя таго, непрапарцыянальна высокі працэнт тых, хто навучаўся дома: 5 % мелі хатняе навучанне, як правіла на працягу сямі гадоў, у той час, калі менш за 2 % амерыканскіх дзяцей у цэлым атрымліваюць адукацыю дома. Усе семінарысты, якія атрымалі адукацыю дома, з’яўляюцца ўраджэнцамі Злучаных Штатаў. 7 % будучых святароў амерыканскага паходжання мелі хатнюю адукацыю. Таксама даследаванне паказала:
(AYU) |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.