Больш за тысячу хрысціянаў Эрытрэі знаходзяцца ў турме |
26.05.2014 15:13 |
У Эрытрэі, якую ў асяроддзі хрысціянскіх супольнасцей называюць «Паўночнай Карэяй Афрыкі», у цяперашні час больш за 1 тыс. хрысціян адбываюць у турмах і лагерах розныя тэрміны зняволення — ад некалькіх месяцаў да больш за 10 гадоў. Тым, хто былі затрыманы ненадоўга, забаронены ўдзел у сходах незарэгістраваных рэлігійных супольнасцяў. Паводле інфармацыі Asmarino Independent, самая высокая колькасць арыштаў за апошнія 10 гадоў учынена ў гарадах Барэнту — на захадзе, Азікала — на поўдні і Декэмхарэ, недалёка ад сталіцы Асмэры. Большая частка пераследаў выпадае на членаў пяцідзясятніцкіх і іншых нэапратэстанцкіх супольнасцяў. Пасля выхаду на волю хрысціяне вырашаюць уцячы з краіны, баючыся паўторных арыштаў. (AYU)
|