Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Кардынал Тагле «шакаваны» вынікам апытання аб навучанні Касцёла пра сям'ю
28.05.2014 15:46

Як заявіў каталіцкай службе навін CNS кардынал Луic Антоніо Тагле, старшыня сіноду Біскупаў па справах сям'і, арцыбіскуп Манілы, яго «шакавалі» вынікі апытання аб навучанні Касцёла пра сям'ю - амаль ва ўсіх частках зямнога шара людзі не зусім да канца разумеюць тое, пра што кажа Касцёл.

Такая выснова стала відавочнай пасля падвядзення вынікаў анкетавання, якое Святы Пасад правёў напярэдадні пазачарговага Сіноду Біскупаў па пытаннях шлюбу і сям'і.

«Відавочна, пасланне Касцёла не даходзіць да вернікаў», — выказаў меркаванне кардынал Луіc Антоніо Тагле. Аднак іерарх спадзяецца, што вучэнне Касцёла не зменіцца: «Як можна змяніць біблейскае вучэнне?»

Касцёл, па словах кардынала, павінен больш задумацца аб тым, якім чынам ён можа распаўсюдзіць багацце і веліч свайго паслання сённяшняму пакаленню. Паводле сцверджання іерарха, перадача «радаснай весткі» ў сям'ю павінна стаць пастырскім і місіянерскім заданнем Касцёла.

Паводле Kath.net, katolik.ru, (AYU)
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.