Рух «Каталіцкая акцыя» ўслед за Святым Айцом запрашае далучыцца да аднахвіліннай малітвы за мір |
05.06.2014 12:57 |
Рух «Каталіцкая акцыя» падтрымаў ініцыятыву папы Францішка, які запрасіў у нядзелю Спаслання Святога Духа 8 чэрвеня 2014 г. у Ватыкан на сумесную малітву за мір прэзідэнтаў Ізраіля і Палестыны Шымона Перэса і Махмуда Абаса. Ініцыятыва пройдзе ў многіх краінах свету 6 чэрвеня ў 13.00 па рымскім часе. «Каталіцкая акцыя» запрасіла ўсіх далучыцца да аднахвіліннай малітвы. Для ўдзелу ў ініцыятыве трэба ў 13.00 зрабіць перапынак, нахіліць галаву і памаліцца так, як кожны мае звычку гэта рабіць на працы, у школе, каледжы, дома, у сям’і або парафіі. Рух запрашае святароў, каб яны маліліся публічна. Паводле Беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё, (AYU)
|