Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Топ-10 самых небяспечных краін для хрысціянаў апублікавала "Open Doors"
06.06.2014 07:16

 

Міжнародная хрысціянская дабрачынная арганізацыя "Open Doors" апублікавала топ-10 краін з найвышэйшым узроўнем гвалту ў дачыненні да хрысціянаў. За перыяд з 1 лістапада 2012 па 31 сакавіка 2014 года спіс ўзначальвае Нігерыя.

У індэкс таксама ўвайшлі: Сірыя, Егіпет, Цэнтральнаафрыканская Рэспубліка, Мексіка, Пакістан, Калумбія, Індыя, Кенія і Ірак. У 7 з 10 краін галоўнай прычынай антыхрысціянскага гвалту з'яўляецца ісламскі экстрэмізм.

Ва ўсіх краінах за апісаны перыяд было разбурана 3641 святыняў і іншых будынкаў, якія належаць хрысціянам, і зарэгістравана 13 120 іншых форм гвалту, у тым ліку пабоі, выкраданні, згвалтаванні, прымусовыя шлюбы.

«Open Doors» таксама апублікавала топ-10 краін, у якіх здзейснена найбольшая колькасць забойстваў хрысціян за веру за даследаваны перыяд у 17 месяцаў. На 1 месцы - Нігерыя (2073 пакутнікаў), далей ідуць Сірыя (1479), ЦАР (1115), Пакістан (228), Егіпет (147), Кенія (85), Ірак (84), М'янма (33), Судан (33 ) і Венесуэла (26).

З агульнай колькасці загінулых за веру хрысціян (5479) у Нігерыі, Сірыі і ЦАР здзейснена 85% забойстваў. У сярэднім у месяц за ацэначны перыяд было здзейснена 322 забойствы хрысціянаў.

Па словах даследчыкаў, працэнт забойстваў хрысціян, пра якія стала вядома, досыць невысокі. У рэальнасці гэтыя лічбы могуць быць значна большымі.

Назіральнікі здзіўлены, што ў топ-10 2014 не патрапіла Паўночная Карэя. Ян Вермеер з «Open Doors» патлумачыў гэта немагчымасцю прывесці дакладныя лічбы.

Крыніцамі даследаванняў для апублікаваных дадзеных сталі знешнія СМІ, інтэрнэт, а таксама праца супрацоўнікаў непасрэдна сярод гнаных за веру хрысціянаў.

«Спіс паказвае, што гвалт у адносінах да хрысціян за веру распаўсюджваецца па ўсім свеце: з Індыі ў афрыканскія і блізкаўсходнія краіны, і да Лацінскай Амерыкі», падвёў вынікі дырэктар службы даследаванняў Франц Веерман. «Лацінская Амерыка заўсёды адрознівалася высокім узроўнем карупцыі і паўстанцкага гвалту. У кантэксце высокага ўзроўню гвалту ў грамадстве пакутуюць і хрысціяне».

(AYU)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.