Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У Берліне пабудуюць святыню для хрысціян, мусульман і габрэяў |
06.06.2014 08:22 |
У сталіцы Германіі быў прадстаўлены план будаўніцтва адзінага малітоўнага дома для трох галоўных монатэістычных рэлігій свету: хрысціянства, іудаізму і ісламу.
Сімвалічная перадача першага каменя адбылася 3 чэрвеня, на месцы будучага будаўніцтва. Паведамляе каталіцкае інфармацыйнае агенства. Як паведамляюць ініцыятары праекта, адзіны дом для трох рэлігій, які атрымаў назву House of One, будзе пабудаваны ў цэнтры Берліна, у раёне плошчы Петры, дзе ў 1237 годзе была заснавана будучая сталіца Германіі. Акцёры Аднан Марал і Вольфганг Баро ахвяравалі ад імя ўсіх, хто вылучыў грошы на гэты міжрэлігійны праект, два камяні кожны коштам па 10 еўра. Будаўніцтва фінансуецца выключна на прыватныя ахвяраванні. З неабходных на будаўніцтва 43 мільёнаў еўра ў цяперашні час сабрана 2050 еўра. Прыступіць да будаўніцтва ініцыятары праектa маюць намер, калі будуць сабраныя першыя 10 мільёнаў, прыкладна ў 2016 годзе. Мэта праекта, як падкрэсліваюць яго ініцыятары, "развіваць мірны і адкрыты дыялог паміж рэлігіямі і культурамі". З ідэяй будаўніцтва адзінага храма для хрысціян, мусульман і габрэяў выступіла ў 2009 годзе эвангельская супольнасць пры царкве Святога Пятра і царкве Святой Марыі. Партнёрамі пастара Грэгары Хольберга ў савеце дырэктароў спецыяльна створанага таварыства, якое апякуецца рэалізацыяй праекта House of One, з'яўляюцца рабін Товіа Бэн-Хорын і імам Кадыр Санчы. Міжрэлігійны храм будзе пабудаваны па макеце архітэктурнага бюро Kuehn Malvezzi з Берліна, якое ў 2012 годзе выйграла міжнародны конкурс на лепшы праект для "аднаго дома для трох рэлігій". Паводле kai.pl, MIGnews.com, (AYU) |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.