Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У Маскве абмяркуюць уплыў каталіцкай тэалогіі на грамадскія навукі |
10.06.2014 12:27 |
У Маскве 10 чэрвеня адбываецца сімпозіум, прысвечаны ўплыву каталіцкай тэалогіі на грамадскія навукі. На сімпозіуме, прымеркаваным да 740-годдзя з дня смерці св.Тамаша Аквінскага, вынесены на абмеркаванне ўплыў яго навучання на інтэлектуальнае асяроддзе ў Савецкім Саюзе і постсавецкай Расіі, а таксама яго ўклад у развіццё грамадскіх навук у Еўропе. Аб гэтым паведамляецца на ria.ru. Сярод дакладчыкаў — Генеральны сакратар Канферэнцыі Каталіцкіх біскупаў Расіі кс. Ігар Кавалеўскі, дырэктар Італьянскага інстытута культуры ў Маскве прафесар Адрыяно Дэль Аста, дэкан факультэта грамадскіх навук Папскага ўніверсітэта св. Тамаша Аквінскага прафесар Алехандро Кроствэйт, Генеральны сакратар Інстытута палітычных, эканамічных і сацыяльных даследванняў прафесар Марко Рычэры, прафесар Балонскага ўніверсітэта сацыёлаг Стэфано Заман'і. Паводле слоў арганізатараў, асноўная задача сімпозіума — зрабіць навучанне Тамаша Аквінскага больш зразумелым расійскім грамадазнаўцам і сацыёлагам, пазнаёміць іх з сацыяльным вучэннем Каталіцкага Касцёла і падыходамі да аналізу палітычных, эканамічных і сацыяльных працэсаў. (AYU) |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.