Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Каталіцкія біскупы Эрытрэі падверглі рэзкай крытыцы ўрад краіны
10.06.2014 17:30

Каталіцкія біскупы Эрытрэі апублікавалі заяву, у якой гаворка ідзе аб крызісным стане краіны і падвяргаецца крытыцы ўрад, які прадпрымае рэпрэсіўныя меры супраць хрысціян.

Публічна выказваючы сваю незадаволенасць дзяржаўнай палітыкай, біскупы адзначаюць, што высокі паказчык эміграцыі з Эрытрэі — відавочная прыкмета праблемы. Тыя, хто з’язджае, едуць у «мірныя краіны, у краіны справядлівасці, працы, дзе кожны можа выказацца публічна і дзе кожны працуе і зарабляе», адзначаюць біскупы.

Таксама яны адзначаюць высокі паказчык арыштаў у Эрытрэі. Каталіцкія біскупы сцвярджаюць, што ў краіне пастаянна парушаюцца правы зняволеных, цытуе заяву эрытрэйскіх іерархаў BBC.

(AYU)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.