Аргенцінская каманда разлічвае на духоўную падтрымку падчас Чэмпіянату свету па футболе |
11.06.2014 15:06 |
Зорка аргенцінскага футбола Ліанэль Мэсі і яго калегі надаюць вялікае значэнне духоўнай дапамозе падчас Чэмпіянату свету па футболе, які 12 чэрвеня распачнецца ў Бразіліі. Як паведамляе аргенцінская прэса, нацыянальную каманду будзе суправаджаць кс. Хуан Хосе Мэдзіна. Спартсмены добра ведаюць 55-гадовага святара. З 1997 года па просьбе Аргенцінскай федэрацыі футбола AFA, у трэніровачным цэнтры „Albiceleste” у Азэйзе, недалёка ад міжнароднага эарапорту Буэнас-Айрэса, ён служыць у капліцы св. Францішка з Асізі. Два разы на тыдзень святар сустракаецца са спартсменамі розных узроставых груп і супрацоўнікамі. Паводле kai.pl, (AYU)
|