Cусветныя дні моладзі ў Кракаве — новы склад аргкамітэту, гатовы лагатып і хутка афіцыйны гімн |
13.06.2014 13:19 |
Арганізацыйны камітэт Сусветных дзён моладзі 2016 г. у Кракаве змяніў
свой склад. У яго ўвайшлі святары з вялікім вопытам арганізацыі
моладзевых форумаў у іншых краінах, паведаміў біскуп Даміян Мускус,
генеральны каардынатар мерапрыемства. Іерарх паінфармаваў, што Папская
рада па справах свецкіх ужо ўхваліла лагатып Сусветных дзён,
распрацаваны адным з кракаўскіх творцаў. Неўзабаве ён будзе прадстаўлены
грамадскасці. У цяперашні час ён праходзіць рэгістрацыю ў патэнтавым
ведамстве. На чале аргкамітэта Сусветнага дня моладзі 2016 г. у Кракаве стаіць кардынал Станіслаў Дзівіш, арцыбіскуп Кракаўскі. Каардынатарам з’яўляецца біскуп Даміян Мускус, а яго намеснікамі кс. Ян Кабзінскі, дыяцэзіяльны эканом, і кс. Браніслаў Фідэлюс, генеральны вікарый архідыяцэзіі. Генеральным сакратаром з’яўляецца кс. Гжэгаж Сухадольскі. Гэтыя людзі ўтвараюць прэзідыeм. Камітэт, акрамя таго, складаецца з дзевяці тэматычных секцый, якія каардынуюць розныя сегменты падрыхтоўкі. Паводле Беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё, (AYU)
|