Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Амерыканскі біскуп: ЗША маюць адказнасць за іракскі народ
23.06.2014 19:21

Аддаць перавагу дыпламатыі перад зброяй, каб вырашыць крызіс у Іраку, з такім заклікам звярнуўся да амерыканскага ўраду біскуп Рычард Пэйтс, старшыня камісіі па пытаннях справядлівасці і міру епіскапату ЗША. У лісце скіраваным да дарадчыцы Прэзідэнта Злучаных Штатаў па пытаннях бяспекі Сьюзан Райс, іерарх нагадаў пра адказнасць амерыканцаў за іракскі народ.

Біскуп Пэйтс заклікаў рабіць усё магчымае, каб палітычныя лідэры Іраку сфарміравалі «ўрад нацыяльнальнага адзінства», у якім будуць прадстаўлены ўсе этнічныя і рэлігійныя групы грамадства. Паводле біскупа, ЗША павінны зрабіць усё магчымае для дасягнення гэтай мэты. «Амерыканскі народ мае асаблівую адказнасць перад іракцамі: інтэрвенцыя і акупацыя з боку Злучаных Штатаў выклікалі міжрэлігійныя канфлікты і рост экстрэмізма – два трагічных і нежаданых наступствы, якія яшчэ сёння глыбока турбуюць мясцовае насельніцтва»,— напісаў іерарх.

 

Адначасова біскуп Пэйтс заклікаў прыкладаць намаганні для палітычнага вырашэння канфлікту ў Сірыі, абароны хрысціян і іншых меншасцяў. «ЗША павінна працаваць з міжнароднай супольнасцю, уключаючы Іран, Расію, Саўдаўскую Аравію і іншыя краіны адказныя за Сірыю: тэрмінова неабходна спыненне агню, пачатак сур’ёзных перамоваў, аказанне шырокай гуманітарнай дапамогі і падтрымка ў будаванні адкрытага грамадства ў гэтай краіне»,— лічыць амерыканскі каталіцкі біскуп.

Паводле Беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё, (AYU)

 

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.