Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У ПАР забілі 82-гадовую манахіню, якая 60 год свайго жыцця прысвяціла дабрачыннасці
26.06.2014 12:14

Паўднёваафрыканская паліцыя арыштавала двое мужчын, якія падазраюцца ў забойстве 82-гадовай манахіні з ЗША Мэры Пол Так (Mary Paule Tacke) з Кангрэгацыі сясцёр місіянерак Найсвяцейшай Крыві (CPS), таксама вядомай як Місіянеры Марыянхіла. Манахіня загінула падчас вулічных беспарадкаў. Расследванне справы працягваецца.

Як перадае інфармацыйнае агенства Fides, аўтамабіль Мэры Пол Так быў спынены бандытамі ў нядзелю, 15 чэрвеня, каля Mthatha, у той час, калі манахіня планавала наведаць адзін з прытулкаў, якія яна заснавала ў ПАР.

 

Аўтамабіль з бандытамі, што забілі яе, пераследвала паліцыя. Пераслед скончыўся тым, што аўтамабіль бандытаў перакуліўся каля Qokolweni. Злачынцам удалося ўцячы. У аўтамабілі была знойдзена зброя, але не было аніякіх слядоў манашкі.

Пасля некалькіх дзён пошуку цела сястры Мэры было знойдзена 20 чэрвеня ў ручаі каля вёскі Tyara, у 60 км ад Mthatha. Цела не мела раненняў ад агнястрэльнай зброі. Паліцыя мяркуе, што манахіня была задушана. У манахіні быў кашалёк з грашыма, дакументы на ваджэнне аўтамабіля і ключы ад дома.

Сястра Мэры з Катанвуда, штат Айдаха, працавала ў Паўднёвай Афрыцы з 1950-х г. Яна заснавала прытулак для пакінутых дзяцей Бэтані (Віфанія) у 1955 г, пасля таго, як паліцыя даручыла ёй клопат пра некалькіх сірот. Пазней яна заснавала іншы прытулак Thembelihle Home для дзяцей старэйшага ўзросту, многія з якіх ВІЧ-інфіцыраваны.

Паводле sedmitza.ru, (AYU)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.