Расія ўводзіць абмежаванні для касцёлаў Крымy |
02.07.2014 17:48 |
Як паведаміла нарвежская праваабарончая арганізацыя па садзейнічанні
рэлігійнай свабодзе «Forum 18», усталяваўшы незаконны кантроль над
Крымам, расійскія афіцыйныя асобы ўвялі новыя абмежаванні для мясцовых касцёлаў. У прыватнасці, рэлігійным арганізацыям Крыму неабходна прайсці перарэгістрацыю ў адпаведнасці з расійскім заканадаўствам. Святары ўкраінскага Каталіцкага Касцёла, якія не з’яўляюцца выхадцамі Крыму, могуць выконваць свае абавязкі толькі тры месяцы, потым яны на месяц павінны адысці ад абавязкаў і зноў звярнуцца з просьбай аб прыёме. Паводле katolik.ru, (AYU) |