Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Адбылася прэм’ера рускамоўнага трэйлера фільма «Зыход»
11.07.2014 12:27

10 ліпеня адбылася прэм’ера рускамоўнага трэйлерa фільмa «Зыход: Багі і Каралі», заснаванага на старазапаветнай гісторыі пра выйсце з Егіпта яўрэяў на чале з прарокам Майсеем. Рэжысёрам фільмa з’яўляецца Рыдлі Скот, найбольш вядомы як стваральнік фільмa «Гладыятар».

Па словах рэжысёра, у гісторыі Майсея яго цікавілі перадусім «такія рэчы, як адносіны з фараонам Рамзэсам II». «Шчыра кажучы, калі ў школе распавядалі пра Майсея, я не звярнуў на гэта ўвагі, хоць некаторыя дэталі яго жыцця проста цудоўныя», — кажа ён.

Роль Майсея ў фільме граў Крыстыян Бэйл, які ўжо здымаўся ў фільмах па матывах Бібліі: у 1999 годзе граў ролю Хрыста ў фільме «Марыя, Маці Езуса». Таксама ў фільме гралі Джоэл Эдгертан, Сігурні Уівер, Джон Туртура, Аарон Пол, Бэн Кінгслі (граў Майсея ў аднайменным фільме 1995 года), Голшыфтэ Фарахані і Бэн Мендэльсон.

Прэм’ера фільма запланавана на 12 снежня 2014 г. у ЗША і на 1 студзеня 2015 г. у Расіі.

Паглядзець рускамоўны трэйлер можна тут.

Паводле krynitsa.infо
 
(AYU)
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.