Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Паслядоўнікі брата Ражэ з Тэзэ рыхтуюцца да 75-годдзя стварэння экуменічнай супольнасці
11.07.2014 15:16

Экуменічная супольнасць у Тэзэ (Францыя) адзначыць у наступным годзе 75-годдзе стварэння і 100-годдзе з дня нараджэння брата Ражэ — свайго заснавальніка. Цэнтральнай падзеяй урачыстасцяў стане сустрэча моладзі з актыўнымі ўдзельнікамі грамадскага жыцця, прадстаўнікамі Цэркваў і людзьмі, якія жывуць ва ўмовах розных пагроз. Яна пройдзе 9-16 жніўня 2015 г.

Таксама праз год, у ліпені, запланавана сустрэча для маладых людзей з законных супольнасцяў. На ёй будуць прысутнічаць каталіцкія, праваслаўныя і пратэстанцкія настаяцелі. У пачатку верасня 2015 г. пройдзе сімпозіум пра ўклад брата Ражэ ў тэалагічную думку. У ім прымуць удзел маладыя тэолагі і эксперты з розных Цэркваў. Будзе прысутнічаць кардынал Вальтэр Каспер.

Браты з супольнасці ўжо пачалі запрашаць моладзь для дапамогі ў Тэзэ на час з 2 па 23 жніўня 2015 года. Найперш гэтае запрашэнне датычыцца тых, хто ўжо некалькі разоў прыязджаў і быў валанцёрам. Больш інфармацыі можна знайсці на афіцыйнай старонцы taize.fr.



Сёлета ў пачатку ліпеня ў Тэзэ пачаліся найбуйнейшыя сустрэчы. Кожную нядзелю тысячы маладых людзей прыбываюць у экуменічную супольнасць і застаюцца тут на працягу тыдня для абмену думкамі і малітвы. Групы суправаджаюць святары. Усё лета маладыя людзі будуць разважаць на тэму, прапанаваную для сёлетніх сустрэч – пошук новых форм салідарнасці ў сучасным свеце.

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё, taize.fr, (AYU)

 

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.