У Англіканскай Царкве з’явяцца жанчыны-епіскапы |
15.07.2014 13:27 |
Прынятае Генеральным сінодам Царквы Англіі рашэнне аб узвядзенні ў епіскапы жанчын стане яшчэ адной перашкодай у экуменічным дыялогу англікан з праваслаўнымі і католікамі, заявілі РИА Новости прадстаўнікі Рускай Праваслаўнай Царквы і Каталіцкага Касцёла. Каментуючы прынятае рашэнне, былы кіраўнік патрыяршай прэс-службы, настаяцель храма пакутніцы Таццяны пры МДУ протаіерэй Уладзімір Вігілянскі нагадаў, што «на Апошняй Вячэры вакол Хрыста сабраліся апосталы-мужчыны, тыя, хто павінен несці ў сабе вобраз Хрыста на галоўнай службе — Эўхарыстыі». Святар дадаў, што праваслаўныя хрысціяне зыходзяць з таго, што «тыя, хто чыніць сакрамэнт Эўхарыстыі, увасабляюць сабой Хрыста», таму імі павінны быць мужчыны. «Аднак апостальскае служэнне жанчын ніхто не адмяняў, у нас у гісторыі Царквы шмат роўнаапостальных жанчын, іх святыя імёны агульнавядомыя», — адзначыў прадстаўнік РПЦ. «Рашэнне Генеральнага сіноду Царквы Англіі аб пасвячэнні жанчын у епіскапы значна ўскладніць міжхрысціянскі дыялог», — заявіў у аўторак Генеральны сакратар Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Расіі кс. Ігар Кавалеўскі. Ён нагадаў, што Каталіцкі Касцёл не дапускае пасвячэння жанчын у святарскі і біскупскі сан. «Жанчыны ў Касцёле займаюць годнае месца, аднак гэта ніяк не звязана з іх пасвячэннем», — адзначыў святар. Паводле яго слоў, католікі вядуць пастаянны і плённы дыялог пра служэнне жанчын, падкрэсліваючы іх асаблівую годнасць і вялікую місію ў хрысціянстве. Паводле ria.ru, (AYU) |