Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Прагноз Міністэрства абароны Вялікабрытаніі на 2045 год: рэлігія застанецца асноватворчым элементам чалавечай асобы
15.07.2014 17:29

 

Паводле нядаўна апублікаванага даклада Global Strategic Trends, падрыхтаванага Міністэрствам абароны Вялікабрытаніі, да 2045 года рэлігія не здасць сваіх пазіцый, застаючыся асноватворчым элементам чалавечай асобы.

Эксперты прагназуюць рост супольнасцей евангельскіх хрысціянаў у Лацінскай Амерыцы, Азіі і Афрыцы, у той час як на Блізкім Усходзе і Паўночнай Афрыцы будзе панаваць іслам. Таксама, на думку даследчыкаў, на тэрыторыі Кітая змогуць размясціцца самыя буйныя хрысціянскія і мусульманскія абшчыны.

У даследаванні падкрэсліваецца, што ў будучыні 70 % сусветнага насельніцтва будзе пражываць у гарадах, такі прагноз вельмі крытычны, асабліва для афрыканскіх краін. Як падкрэсліваецца, ужо цяпер адзін мільярд пражывае ў прыгарадах, пры гэтым людзі пазбаўленыя самага неабходнага. Да 2045 гэтая лічба можа дасягнуць трох мільярдаў.

Калі не прыняць адэкватных мер, то ўзмоцненая ўрбанізацыя прывядзе да сацыяльнай дэстабілізацыі, росквіту бандытызму і тэрарызму.

Навуковыя і тэхналагічныя распрацоўкі вылучаюць на першы план і біяэтычныя пытанні: «удасканаленне» чалавечага цела з дапамогай высокіх тэхналогій, фізічныя і псіхалагічныя пераўтварэнні, чытанне думак, пераўтварэнне эмбрыёнаў, замена чалавека робатам, якая прыводзіць да скарачэння працоўных месцаў — і гэта пры тым, што ў будучыні насельніцтва планеты дасягне паказчыка 8,3-10,4 млрд. чалавек.

Паводле katolic.ru, gov.uk, (AYU)
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.