Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Украіна: пілігрымы ідуць у марыйныя санктуарыі з малітвамі аб супакоі
17.07.2014 14:12

Рыма-каталіцкія біскупы Украіны выказалі спачуванні сем’ям загінулых падчас апошніх сутыкненняў у Зеленаполлі каля Данецка і іншых гарадоў ва ўсходняй частцы краіны. «З болем мы згінаем калені перад тымі, хто аддаў сваё жыццё за абарону радзімы, і просім Бога аб вечным жыцці для ахвяр вайны», — было адзначана іерархамі. У інтэнцыі супакою адбываюцца таксама пілігрымкі да марыйных санктуарыяў.

Іерархі выказалі спадзяванні, што Бог нават з самых складаных сітуацый можа вынесці дабро. Яны запэўнілі ў сваёй малітве за тое, каб спыніліся ваенныя дзеянні ва Украіне і ўсюды, дзе канфлікты вырашаюцца праз зброю.

З гэтай інтэнцыяй шматлікія католікі ідуць у пешых пілігрымках да такіх марыйных санктуарыяў, як Лятычаў ці Бярдычаў.

«Для кожнага жыхара нашай краіны і для нашых суседзяў яны выпрошваюць у Бога ласку жыцця ў праўдзе, супакоі, узаемаразуменні і прабачэнні», — паведамляецца ў заяве ўкраінскага каталіцкага епіскапату, апублікаванай 12 ліпеня.

Паводле kai.pl, (AYU)
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.