Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Украіна: Патрыярх Філарэт выказаў спачуванні родным ахвяр самалёта «Малайзійскіх авіяліній» і заклікаў да малітвы |
18.07.2014 14:22 |
17 ліпеня ў выніку абстрэлу ў небе над Данбасам пацярпеў крушэнне самалёт «малайзійскіх авіяліній». 298 чалавек загінула. Патрыярх Кіеўскі і ўсёй Русі-Украіны Філарэт выказаў спачуванні родным і блізкім ахвяр трагедыі і заклікаў да малітвы. «У той час, калі сусветная супольнасць разам з Украінай спрабуе зрабіць усё магчымае для спынення кровапраліцця на Данбасе, з расійскага боку не спыняецца паток матэрыяльнай, фінансавай, інфармацыйнай, ідэалагічнай падтрымкі агрэсіі, засылаюцца найміты і вайскоўцы, цяжкая зброя, вядзецца абстрэл пазіцый украінскіх войскаў непасрэдна з расійскай тэрыторыі»,— дадаў у сваім звароце Патрыярх Філарэт. Паводле risu.org.ua,(AYU)
|
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.