Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Маці знакамітага футбаліста Раналду не хацела яго нараджаць
22.07.2014 14:45

Марыя Далорэс дос Сантас Авейру, маці знакамітага футбаліста Крыштыяну Раналду прызналася, што беспаспяхова спрабавала зрабіць аборт, калі была цяжарная ім. Інфармацыя была апублікавана ў яе біяграфіі «Mãe Coragem».

Пра гэта паведамляе польскае каталіцкае інфармацыйнае агенства.

У кнізе, напісанай Паўла Соўза Коста, Авейру тлумачыць, што ў яе было на той момант трое дзяцей, яна працавала ад світанку да світанку, яе мужа часта не было дома. Урач, якому яна распавяла пра сваё становішча, адмовіўся зрабіць аборт, дадаўшы, што гэта дзіця прынясе ёй шмат радасці. Але нават пасля гэтых слоў урача жанчына спрабавала выклікаць аборт у хатніх умовах. Як парадзіла яе суседка, жанчына піла гарачае цёмнае піва і да знямогі бегала, але мэты дасягнуць не атрымалася.

Калі сын-футбаліст даведаўся пра гэта, ён не адмовіўся ад сваёй маці, якая надалей з’яўляецца яму блізкай і дапамагае ў выхаванні сына. У біяграфіі адзначаецца, што калі ён даведаўся, то сказаў маці: «Паглядзі, мама, ты хацела зрабіць аборт, а цяпер я ўтрымліваю дом».

 

(AYU)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.