Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Украіна адзначае дзень хрышчэння Кіеўскай Русі
28.07.2014 15:44

28 ліпеня ва Украіне адбываюцца мерапрыемствы з нагоды Хрышчэння Кіеўскай Русі і дня святога Уладзіміра, падчас чаго ля помніка святога князя вернікі разам з духавенствам збіраюцца на малітву за сваю краіну.

У гэты дзень з 9.00 на плошчы перад Успенскім саборам Кіева-Пячорскай Лаўры епіскапат, духавенства і вернікі Украінскай Праваслаўнай Царквы Маскоўскага Патрыярхату УПЦ(МП) прымалі ўдзел у Літургіі.

Духавенства УПЦ(МП) мае намер зрабіць гэты дзень урачыста-памінальным і асаблівую даніну скласці памяці памерлага Мітрапаліта Уладзіміра ў дзень яго анёла.

Як паведаміла прэс-служба УПЦ(МП), 27 ліпеня на Уладзімірскай горцы, ля падножжа помніка хрысціцелю Русі роўнаапостальнаму князю Уладзіміру адбыўся малебен, падчас якога маліліся за мір у краіне.

Ва Уладзімірскім катэдральным саборы Украінскай Праваслаўнай Царквы Кіеўскага Патрыярхату УПЦ(КП) урачыстае Набажэнства пачалося 28 ліпеня ў 10.00. Пасля сканчэння Літургіі вернікі на чале з Патрыярхам Філарэтам прайшліся Крыжовым шляхам па бульвару Шаўчэнкі, вул. Уладзімірскай, Трохсвяцкай, Уладзімірскай горцы да помніка святога князя Уладзіміра.

Як паведамляе афіцыйны сайт УПЦ КП, Крыжовы шлях пройдзе пад дэвізам «Кіеўскі Патрыярхат — памесная Украінская Царква!»

Як падаецца на risu.org.ua, Патрыярх Філарэт заклікаў прадстаўнікоў розных канфесій прыняць удзел ва ўрачыстасцях з нагоды дня хрышчэння Русі-Украіны з мэтай кансалідацыі Украіны.

(AYU)
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.