У Барселоне адчыніцца першы ў Іспаніі факультэт касцёльнай гісторыі |
30.07.2014 08:02 |
Арцыбіскуп Барселоны кардынал Луіс Марцінэс Сісташ заявіў, што пасля летніх канікул адбудзецца афіцыйнае адкрыццё новага факультэта касцёльнай гісторыі, археалогіі і хрысціянскага мастацтва, названага ў гонар геніяльнага каталонскага архітэктара Антонія Гаўдзі, які ў хуткасці будзе далучаны да благаслаўлёных. Ініцыятыва адкрыцця факультэта імя Гаўдзі, па словах іспанскага кардынала, «нарадзілася з інтэлектуальнай неабходнасці ўмацаваць дыялог паміж верай і культурай». Спецыфічнае вывучэнне гісторыі Касцёла на ўніверсітэцкім узроўні можа даць даволі карысную і каштоўную паслугу, звяртаючы ўвагу на глыбокія хрысціянскія карані нашага кантынента», — адзначыў арцыбіскуп Барселоны. Паводле рускай рэдакцый Ватыканскага радыё, (AYU)
|