Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рэжысёр Марцін Скорсезэ пачаў здымаць фільм пра місіянераў-езуітаў XVII ст. у Японіі
31.07.2014 15:21

Рэжысёр Марцін Скорсезэ пачаў здымаць кінафільм пра місіянераў-езуітаў, якія прыбылі ў XVII стагоддзі ў Японію. Некалькі членаў Ордэна езуітаў будуць дапамагаць рэжысёру ў працы над фільмам, паведаміла агенцтва AsiaNews.

Фільм, які мае назву «Маўчанне», як чакаецца, выйдзе ў пракат у канцы 2015 года.

Сцэнар кінастужкі заснаваны на рамане, які напісаў у 1966 годзе японскі каталіцкі святар Сюсаку Эндо.

Цэнтральнай тэмай творчасці гэтага пісьменніка было асэнсаванне самой магчымасці і характэрных асаблівасцяў хрысціянства ў Японіі. Раман «Silence», ці «Маўчанне» - адзін з тых, дзе і раскрываецца гэтая тэма.

Каб напісаць гэты раман, Сюсаку Эндо ў 1965 годзе разам з іншым пісьменнікам-католікам Сюмонам Міурай накіраваўся ў Нагасакі, калыску японскага хрысціянства. У год выдання рамана тэатральным рэжысёрам Хіросі Акутагава была пастаўлена зладжаная на аснове гэтага матэрыяла п'еса «Залатая краіна». За «Маўчанне» Эндо была ўручана прэмія Танідзакі, якая адносіцца да найбольш ганаровых літаратурных прэмій у Японіі.

(AYU)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.