Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Пачалася сустрэча «Кола вучняў Ратцынгера»
22.08.2014 15:52

22 жніўня 2014 г. у Кастэль Гандольфа пачалася сустрэча “Кола вучняў Ратцынгера” – аб’яднання былых паплечнікаў і студэнтаў прафесара Ёзафа Ратцынгера, сённяшняга Пантыфіка на пенсіі Бэнэдыкта XVI. Тэма сёлетняй сустрэчы - “Тэалогія крыжа”.

Галоўным дакладчыкам стане вядомы нямецкі тэолаг Карл-Хайнц Мэнке, які пазнаёміць удзельнікаў са сваім разуменнем значэння Хрыстовага крыжа, якое развілася на падставе вывучэння тэкстаў Бэнэдыкта XVI, распавёў а. Штэфан Хорн, старшыня асацыяцыі былых вучняў Ёзафа Ратцынгера. Сам Папа на пенсіі ўжо другі раз не будзе непасрэдна прысутнічаць на сустрэчы “Кола”, але падтрымае яго малітоўна. “Яго сувязь з намі не паменшылася, і мы пазнаёмім яго са зместам нашых разважанняў, каб ён мог у іх паглыбіцца”, - адзначыў а. Штэфан Хорн. Ён не выключае, што сёлета, як звычайна, Папа на пенсіі будзе цэлебраваць святую Імшу для ўдзельнікаў сустрэчы.

Члены “Кола вучняў Ратцынгера” сустракаюцца рэгулярна з 1977 г. У яго ўваходзяць тыя, хто пад кіраўніцтвам cённяшняга Пантыфіка на пенсіі пісалі доктарскія дысертацыі або былі яго памочнікамі. Перш чым кардынал Ёзаф Ратцынгер стаў прэфектам Кангрэгацыі Веравучэння, тэолагі сустракаліся раз у месяц. Зараз семінары праводзяцца раз у год. Пасля таго, як Бэнэдыкт XVI адмовіўся ад пасады Біскупа Рыма, ён перастаў прымаць у іх удзел. Пантыфік на пенсіі толькі цэлебруе Эўхарыстыю са сваімі былымі вучнямі і знаёміцца з вынікамі іх тэалагічных разважанняў.

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.