Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У Кіеве на знак ушанавання Нябеснай сотні асвяцілі памятны крыж |
25.08.2014 14:03 |
У 23-юю гадавіну Незалежнасці Украіны Вярхоўны архіепіскап Кіева-Галіцкі Святаслаў Шаўчук, кіраўнік Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы, побач з міжканфесійным храмам Святога Мікалая Цудатворцы, што знаходзіцца каля Нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта Украіны, асвяціў крыж у памяць Герояў Нябесчнай сотні. «Гэты Крыж — сказаў іерарх, — мы асвяцілі ў знак славы Нябеснай сотні. Бо Нябесная сотня перамагла сваёй смерцю. І такая сотня на сённяшні дзень ужо не адна. Наша моладзь, студэнты, якія аддалі сваё жыццё, гэтым актам самаахяры перамаглі ворага». «Няхай іхняя ахвяра ў Дзень Незалежнасці будзе заклікам да прымірэння, каб мы ўмелі абняць адзін аднаго, перайсці праз усе перашкоды і падзелы, якія перашкаджаюць нам будаваць адзінае кансалідуючае грамадства. Першымі ахвярамі былі сыны армянскага і беларускага народаў. Няхай сёння заклік Нябеснай сотні будзе заклікам нашага ўнутранага ўкраінскага адзінства. І няхай гэты заклік будзе таксама заклікам да свабоды, бо, каб аддаць жыццё за Радзіму, трэба быць свабоднымі», — падкрэсліў Вярхоўны архіепіскап.
У асвячэнні Крыжа Героям Нябеснай сотні прынялі ўдзел прадстаўнікі розных канфесій, вядомыя ўкраінскія пісьменнікі, паэты, студэнты і выкладчыкі, грамадскія актывісты і прадстаўнікі ўлады. (AYU) |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.