Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Прэфект Кангрэгацыі па справах Усходніх Касцёлаў наведаў Румынію
31.08.2014 17:52

З нагоды ўрачыстага адкрыцця новай грэка-каталіцкай епархіі св. Васілія ў Бухарэсце і інтранізацыі яе першага епіскапа Міхая Фрацыле прэфект Кангрэгацыі па справах Усходніх Касцёлаў кардынал Леанарда Сандры з 29 па 31 жніўня 2014 г. здзейсніў візіт у Румынію.

Іерарх сустрэўся з прадстаўнікамі мясцовых дзяржаўных і рэлігійных уладаў, праваслаўным румынскім Патрыярхам Даніілам, якому перадаў прывітанне Святога Айца і пажаданне працягваць шлях дыялогу і братэрскага супрацоўніцтва.

Ва ўрачыстасцях адкрыцця новай епархіі ў Бухарэсце прынялі ўдзел таксама прадстаўнікі Усходніх Касцёлаў з Венгрыі, Грэцыі і Украіны.

Перад пачаткам візіту кардынала Сандры прыняў на аўдыенцыі Папа Францішак, які даручыў яму “перадаць усім епіскапам, святарам і вернікам апостальскае благаслаўленне і пажаданне заўсёды сведчыць аб радасці Евангелля”.

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.