Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Біскупы Шатландыі заклікаюць да ўдзелу ў рэферэндуме аб незалежнасці
03.09.2014 17:28

Два шатландскія арцыбіскупы заклікалі католікаў прыняць удзел у рэферэндуме аб незалежнасці Шатландыі, які пройдзе 18 верасня. Арцыбіскупы не займаюць пазіцыі «за» ці «супраць» незалежнасці.

«Разам з шатландскім епіскапатам, які глыбока ўсведамляе важнасць гэтага рэферэндуму, я прашу і заклікаю ўсіх, хто валодае правам голасу, прагаласаваць, карыстаючыся поўнай свабодай выбару і ў адпаведнасці са сваім пабожным меркаваннем за тое, што з'яўляецца найлепшым для будучыні», — сказаў арцыбіскуп Глазга Філіп Тартаглія і дадаў: «Няхай накіруе нас Бог і хай благаславіць кожны наш выбар, зроблены з чыстым сумленнем».

«Я прашу вас уважліва разгледзець праблему ў святле каталіцкага сацыяльнага вучэння і ў прызначаны дзень выканаць ваш грамадзянскі абавязак», — заклікаў Лео Кёшлі, арцыбіскуп Сэнт-Андрускі і Эдынбургскі.

Паводле katolik.ru, (AYU)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.