Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Расійскі святар адлучыў ад Камуніі ўсіх падбухторшчыкаў вайны з Украінай
03.09.2014 18:06

Святар са Старой Русы на 11 гадоў адлучыў ад Камуніі ўсіх падбухторшчыкаў «братазабойчай» вайны ва Украіне.

Вось якія словы прагучалі з амбоны царквы Святога велікамучаніка Георгія ў горадзе Старая Руса ў гаміліі 31 жніўня: «Я, нягодны святар Грыгорый, уладай, мне дадзенай на падставе правілаў святога Васілiя Вялікага, адлучаю ад Святой Камуніі тэрмінам на 20 гадоў усіх, хто па сваёй волі ўзяў у рукі зброю для ўдзелу ў братазабойчай вайне ва Украіне. Таксама на падставе правілаў святога Васілiя Вялікага тэрмінам на 11 гадоў адлучваюцца ад Святой Камуніі ўсе тыя, хто сваёй дзейнасцю і сваімі словамі вусна або пісьмова падбухторваў да ўдзелу ў братазабойчай вайне. Амэн».

 

Айцец Грыгорый нядаўна вярнуўся з Краматорска і прасіў аддаць гэты тэкст для аглашэння.


Горад Старая Руса належыць да Наўгародскай вобласці. Насельніцтва Старой Русы, па дадзеных даведнікаў, у 2011 годзе склала крыху больш за 30 тысяч чалавек, паведамляе UAINFO.

Паводле risu.org.ua, (AYU)
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.