Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У Страсбургу распачалі святкаванне 1000-годдзя існавання катэдры
08.09.2014 16:53
У Страсбургу распачалі святкаваць 1000-годдзе існавання катэдры. Юбілейныя святкаванні, распачаўшыся 7 верасня 2014 года, працягнуцца да верасня 2015 г. Паведамляе каталіцкае інфармацыйнае агенцтва.

Юбілей датычыцца святыні ў раманскім стылі, будаўніцтва якой распачалося каля 1015 года. Пасля пажару ў ХІІ стагоддзі яе замяніла ў 1176-1439 гг. святыня ў гатычным стылі.

Святкаванне, якое ўключае ў сябе разнастайныя музычныя спектаклі, канферэнцыі, наведванні катэдры ў суправаджэнні з экскурсаводам, Страсбургская дыяцэзія ладзіць разам з дзяржаваю, што з’яўляецца ўладальнікам касцёла.

З нагоды юбілею ў касцёле ўстанавілі макет святыні, якая існавала ў раманскім стылі. Таксама ў твітэры зарэгістраваны карыстальнік (@1000cathedrale), дзе твіты ў жартаўлівай форме ад першай асобы піша нібыта сама катэдра. За 12 месяцаў там павінна з’явіцца тысяча твітаў.

Катэдру Найсвяцейшай Панны Марыі ў Страсбургу — адзін з найяскравейшых прыкладаў готыкі — наведваюць шматлікія турысты. Маючы 142-метровую вышыню, да 1874 года будынак касцёла быў найвышэйшым ў свеце.

(AYU)
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.