Супольнасць з Тэзэ адкрывае дом ва Украіне |
15.09.2014 12:14 |
Экуменічная супольнасць з Тэзэ стварае невялікую пляцоўку ў сталіцы Украіны — Кіеве. Пра гэта паведамляе wiara.pl, спасылаючыся на запіс ад братоў супольнасці ў твітары.
З 13 верасня сядзібай новай пляцоўкі стала кватэра на заходнім беразе Дняпра, недалёка ад цэнтра горада. Невялікія супольнасці, якія налічваюць ад 2 да 3 братоў, рассеяны па розных кантынентах, найчасцей яны паўстаюць каля тых гарадоў, дзе ўзнікаюць значныя сацыяльныя праблемы.
На працягу многіх год групы моладзі з розных краін Усходняй Еўропы прыязджаюць у саму французскую вёску Тэзэ, наведваюць міжнародныя малітоўныя сустрэчы Тэзэ ў розных кутках свету.
У 2009 годзе шматтысячная малітоўная сустрэча моладзі прайшла ў Кіеве, яе ініцыятарамі сталі маладыя людзі з Украіны. У межах сустрэчы прадстаўнікі супольнасці Тэзэ сустрэліся з кіраўніцтвам Праваслаўнай Царквы ва Украіне.
Наступная такая сустрэча, ужо 37-я па ліку, адбудзецца ў Празе (Чэхія). Больш падрабязную інфармацыю па ўдзеле можна знайсці тут»».
(AYU)
|