У Германіі не назіраюць «эфекту Францішка» |
16.09.2014 12:08 |
«Эфекту Францішка» ў нямецкамоўнай правінцыі езуітаў не назіраецца. Пра гэта распавёў адказны за навіцыят а. Ёзаф Маўрэдар SJ. «З таго часу, як Папам быў выбраны езуіт Францішак, цікавасць да ордэна прынамсі ў нямецкім моўным асяроддзі не ўзрасла, — прыводзіць словы Маўрэдара нямецкі інфармацыйны партал katholisch.de — Колькасць зацікаўленых засталася той жа. Інтарэс калі і павялічыўся, то «зусім неадчувальна». Двухгадовы навіцыят — гэта падрыхтоўчая фаза да ўступлення ў ордэн. Усяго разам з тымі, хто прыйшоў у навіцыят у мінулым годзе, да складання першых шлюбаў рыхтуецца дзесяць чалавек. Месцам фармацыі з’яўляецца кляштар у Нюрнбергу. (JLS) |