Батсвана: «сем умоў быць кандыдатам на выбарах» ад біскупа |
16.09.2014 12:27 |
Сем асноўных умоў, якім павінны адпавядаць кандыдаты, што прэтэндуюць на пасады інстытуцыйных прадстаўнікоў народа, адзначыў у пастырскім лісце перад выбарамі, якія запланаваны на 24 кастрычніка, мясцовы ардынарый дыяцэзіі Габаронэ. Біскуп Валянцін Тсама Сэан залічыў да гэтага спісу: пашану чалавечай годнасці, разумнае кіраванне, роўныя правы і абавязкі для асобных людзей і грамадскасці, прымяненне прынцыпаў субсідыярнасці і агульнага дабра, павагу да прыватнай уласнасці і ільготы для бедных. Паведамляе каталіцкае інфармацыйнае агенцтва Польшчы. (AYU) |