Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Моладзь Украіны і Расіі закліча да міру на кангрэсе ў Асвенцыме
19.09.2014 12:55
18 верасня ў былым нацысцкім канцлагеры Асвенцым стартаваў міжнародны кангрэс «Моладзь Еўропы за мір без гвалту», а сярод тысячы ўдзельнікаў з самых розных краін на сустрэчы прысутнічаюць студэнты і вучні старэйшых класаў з Расіі і Украіны. Арганізатарам сустрэчы з’яўляецца каталіцкая супольнасць святога Эгідзія. Аб гэтым паведамляецца на ria.ru.

Тое, што месцам правядзення кангрэсу абралі Асвенцым, невыпадкова: у памяць аб жорскасцях Другой сусветнай вайны, Халакоста і Парраімоса (генацыд цыган) моладзь будзе сумесна шукаць падставы для мірнай будучыні ў Еўропе, а таксама шляхі пераадолення розных ваенных канфліктаў, у тым ліку ва Украіне.

На кангрэсе выступяць сведкі нацысцкага генацыду яўрэйскага і цыганскага народаў падчас Другой сусветнай вайны, у тым ліку цыганка Рыта Прыгморэ, якая была ахвярай нацысцкіх медыцынскіх эксперыментаў, і яўрэй румынскага паходжання Мардзехай Пелед, які выжыў у лагеры смерці Аўшвіц-Біркенаў, больш вядомым як Асвенцым.

Падчас кангрэса маладыя людзі наведаюць музей канцлагера, ушануюць памяць загінулых хвілінай маўчання і на розных мовах прачытаюць заклік да міру без гвалту.

Супольнасць святога Эгідзія — міжнародная асацыяцыя, якая налічвае больш за 60 000 членаў у 75 краінах свету, ужо больш за 20 гадоў яна прысутнічае ў краінах Цэнтральнай і Усходняй Еўропы.

 

(AYU)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.