Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У Нью-Ёрку прайшоў міжрэлігійны кліматычны саміт
23.09.2014 12:16

22 верасня ў Нью-Ёрку завяршыўся міжрэлігійны кліматычны саміт, арганізаваны Сусветнай радай Цэркваў і аб’яднаннем «Рэлігія за мір». Саміт павінен быў стаць важкім унёскам у міжнародную дыскусію па пытаннях кліматычных зменаў у свеце.

Міжрэлігійны саміт, у якім прымалі ўдзел каля 30 прадстаўнікоў хрысціянскіх Цэркваў і сусветных рэлігій, адбыўся якраз напярэдадні Сусветнага кліматычнага саміта, арганізаванага ў Нью-Ёрку па ініцыятыве Генеральнага сакратара ААН Пан Гі Муна, у якім удзельнічае 115 краін.

Сусветны кліматычны саміт арганізаваны з мэтай звярнуць увагу кіраўнікоў краін усяго свету, бізнес-супольнасцяў, фінансавых інстытутаў, прамысловасці і сусветнай супольнасці на пытанні зменаў у клімаце і распрацоўку новай дамоўленасці па клімаце, якая павінна прыйсці на змену Кіёцкаму пратаколу. Падпісанне дамоўленасці запланавана на канец 2015 года.

Як паведамляецца на belta.by, у Сусветным кліматычным саміце прыме ўдзел дэлегацыя з Беларусі, якая таксама прадставіць сваё бачанне новай дамоўленасці па клімаце.

(AYU)
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.