Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У Бразіліі пройдзе рэгіянальны кангрэс душпастырства сем’яў
24.09.2014 12:55
З 26 да 28 верасня ў бразільскім горадзе Сан-Луіс (штат Мараньян) на паўночным усходзе краіны пройдзе ХIV Кангрэс душпастырства сем’яў на тэму «Сям'я — пераказчыца веры». Паведамляе польская рэдакцыя Ватыканскага радыё.

Мэта сустрэчы, якая збярэ біскупаў, святароў, каардынатараў аддзелаў душпастырства сем’яў, катэхетаў, сем’і, якія задзейнічаны ў душпастырскай працы, — дапамагчы сем’ям ісці дарогай, якая вядзе да хрысціянскага перажывання паклікання жыць у сям’і.

Гаворка ідзе таксама пра абнаўленне душпастырства сем’яў, каб спрыяць пабудове грамадства «з чалавечым тварам», а таксама дапамозе ў аднаўленні шляху веры ў сям’і, у прыватнасці, праз паглыбленне ведання Катэхізіса Каталіцкага Касцёла.

Арцыбіскуп Жазэ Белізарыа да Сілва, які ўзначальвае мясцовую архідыяцэзію і з’яўляецца віцэ-старшынёй бразільскай Канферэнцыі Біскупаў, адзначыў, што асаблівая ўвага будзе надавацца выклікам і перспектывам евангелізацыі сям’і ў наш час. «Без сям’і ў грамадства няма будучыні, — сказаў іерарх. — адной з сур’ёзных праблем сучаснага свету з’яўляецца няўстойлівасць, далікатнасць сем’яў. Вельмі важна, каб ствараліся ўраўнаважаныя, моцныя і вынослівыя сем’і, нягледзячы на розныя жыццёвыя цяжкасці».

(AYU)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.