Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У Кракаве абраны афіцыйны гімн Сусветнага дня моладзі
26.09.2014 12:40

Песня «Благаслаўлёныя міласэрныя» Якуба Блыхажа стала афіцыйным гімнам Сусветнага дня моладзі-2016 у Кракаве (Польшча). Твор зацвердзілі ў гэтай якасці арганізацыйны камітэт форума і Папская рада па справах свецкіх.

Як паведамляецца на старонцы Сусветнага дня моладзі, на конкурс было прадстаўлена 94 варыянты песень. Афіцыйная прэзентацыя гімна адбудзецца ў Кракаве 28 кастрычніка. Якуб Блыхаж па прафесіі юрыст, з’яўляецца аўтарам некалькіх літургічных спеваў, такіх як «Добры ёсць Пан», «Амэн», «Я не памру» і інш. Разам з жонкай і дзецьмі ўдзельнічае ў кракаўскай супольнасці «Голас у пустыні».

Раней быў прэзентаваны афіцыйны лагатып кракаўскага форума. Ён уяўляе сабой крыж, які сімвалізуе Езуса Хрыста. У сярэдзіне жоўты круг — сімвал Кракава і моладзі. Вакол крыжа бачная іскра Божай міласэрнасці, што з’яўляецца спасылкай на абраз сястры Фаўстыны — «Езу, давяраю Табе». Лагатып звязаны з біблійным тэкстам, які быў выбраны ў якасці тэмы сустрэчы моладзі: «Шчаслівыя міласэрныя, бо яны спазнаюць міласэрнасць» (Мц 5, 7). У ліпені 2014 года была прадстаўлена таксама афіцыйная малітва форума.

XXXI Сусветны дзень моладзі пройдзе ў Кракаве  з 26 па 31 ліпеня 2016 года.


 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.