Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Што такое «біблінг»? |
29.09.2014 14:39 |
![]() «Bible-ing» адбываецца без транспарантаў, без камунікацый з іншымі людзьмі. Людзі, пераважна моладзь, збіраюцца, каб засяродзіцца над Божым словам у тых месцах, дзе найбольш руху і мітусні. Польскае каталіцкае інфармацыйнае агенцтва прыводзіць словы арганізатара «біблінгу» ў Кракаве а. Паўла Бэня SJ: «Такім чынам мы хочам даць сігнал у акаляючы свет, і гэта магчыма — выйсці са Святым Пісаннем нават на вуліцу і там чытаць яго і разважаць над ім, пры гэтым нікому не перашкаджаючы». Ідэя рабіць такія разважанні над Божым словам у грамадскіх месцах, т.зв. «Bible-ing», належыць удзельнікам супольнасці св. Яна са студэнцкага душпастырства ў Варшаве, якім апякуюцца езуіты. Ініцыятыва праводзілася ў іншых польскіх гарадах, напрыклад у Любліне. (AYU) |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.