Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рэзананс у Аргенціне: выстаўка «веруючых» лялек Барбі і Кена інтрыгуе публіку |
29.09.2014 15:05 |
Неадназначная выстаўка «рэлігійных» Барбі і Кенаў рыхтуецца ў Буэнас-Айрэсе. Экспазіцыя на тэму «Барбі, пластыкавая рэлігія» рыхтуецца аргенцінскімі мастакамі Марыянелай Перэллі і Пулам Пааліні. Як паведамляе lenta.ru, у экспазіцыю ўвойдуць 33 лялечныя фігуркі, якія прадстаўляюць рэлігійных персанажаў розных рэлігій: хрысціянства, будызму, іўдаізму.
Выстаўка адкрыецца толькі 11 кастрычніка, але ўжо сёння выклікае вялікі рэзананс у СМІ. Са свайго боку мастакі сцвярджаюць, што кожны дзень на іх скрыню прыходзяць просьбы зрабіць рэлігійную ляльку на замову. (IL) |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.