Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У Санкт-Пецярбургу правядуць Усерасійскі каталіцкі кангрэс
29.09.2014 17:00

З 7 па 9 лістапада ў Санкт-Пецярбургу адбудзецца Усерасійскі каталіцкі кангрэс «Ad gentes: пра нязменную актуальнасць  місіянерскага задання Касцёла» пад дэвізам «Ідзіце па ўсім свеце і абвяшчайце Евангелле» (Мк 16, 15).

Гэты кангрэс з’яўляецца другім з чатырох Усерасійскіх кангрэсаў, якія запланаваны Канферэнцыяй Каталіцкіх Біскупаў у Расіі і прымеркаваны да 50-ай гадавіны Другога Ватыканскага Сабору.

 

У лістападзе 1965 года айцы Сабора прынялі Дэкрэт пра місіянерскую дзейнасць Касцёла Ad gentes, а праз 25 год св. Ян Павел ІІ апублікаваў місіянерскую Энцыкліку Redemptoris missio. Тэму абвяшчэння Евангелля ў сучасным свеце развівае і Папа Францішак у сваёй Апостальскай адгартацыі Evangelii gaudium, у якой ён заклікае ўсе супольнасці «вырушыць па шляху пастырскага і місіянерскага звароту, якое патрабуе змяніць сучасныя абставіны» (EG25).

Адна з мэтаў кангрэса — глыбей вывучыць місіянерскую прыроду Касцёла і абавязкі, якія з яе вынікаюць, улічваючы кантэкст служэння Каталіцкага Касцёла ў Расіі.

Паводле cathmos.ru, (AYU)
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.