Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Амерыканка вырашыла зрабіць кнігу «Гары Потэр» хрысціянскай
30.09.2014 18:59

Жыхарка ЗША, хрысціянка, вырашыла перапісаць серыю кніг пра Гары Потэра, каб зрабіць яе больш адаптаванай для сямейнага прачытання, а таксама каб кніга стала носьбітам іншых —хрысціянскіх — каштоўнасцяў «замест усіх гэтых ведзьмаў», паведамляецца на UPI.

Пра намер аб перапісанні кнігі Грэйс Энн, як прадставіла сябе жанчына, паведаміла на сайце FanFiction.net, дзе яна зарэгістравана пад нікам proudhousewife. Паводле яе слоў, да думкі перапісаць «Гары Потэра» яна прыйшла тады, калі яе малодшае дзіця папрасіла прачытаць гэтую кнігу.

Грэйс Энн піша: «Канечне, я буду рада прачытаць яму кнігу… Але потым я падумала: чаму б не ўнесці некаторыя змены і не зрабіць кнігу для ўсёй сям’і?»

Змены, у прыватнасці, датычыліся Герміёны і прафесара Дамблдора. Так, дзяўчына з незалежнай і дзёрзкай у думках і поглядах ператварылася ў сціплую і паслухмяную, а дырэктар школы чараўніцтва, які, па словах аўтара кніг Джоан Роўлінг, быў геем, у новай версіі кнігі прадстаўлены з жонкаю. Акрамя таго, дзядзя і цёця Потэра, па версіі Грэйс Энн, сталі не проста адмоўнымі персанажамі, але яшчэ і атэістамі.

Амерыканка ўжо апублікавала 8 главаў новай версіі «Гары Потэра». Выдавецтва прыводзіць вытрымку з дыялога паміж Гары Потэрам і лесніком Хагрыдам, у якім апошні распавядае хлопчыку пра тое, што такое хрысціянства.

Пакуль што невядома, з'яўляецца кніга Грэйс Энн пародыяй на сапраўднага «Гары Потэра» ці яна ўсё ж такі жадае атрымаць аўтарскія правы на хрысціянскую рэдакцыю кнігі.

Паводле СNL-NEWS, (AYU)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.