Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Эстонцы выступаюць у абарону традыцыйнай сям'і |
06.10.2014 13:07 |
Перад акцыяй пратэсту, якую арганізаваў фонд «У абарону сям'і і традыцый», адбыўся малебен перад галоўным уваходам у праваслаўны сабор Аляксандра Неўскага, які знаходзіцца побач з будынкам парламента. Малітоўнае набажэнства ўзначаліў Мітрапаліт Талінскі і ўсяе Эстоніі Карнілій. Варо Вооглайд, арганізатар акцыі, заявіў: «Мы не жадаем забараняць камусьці наладжваць сваё жыццё згодна са сваім выбарам, але мы не згодныя з адвольнымі зменамі шлюбу і сям'і». Аб гэтым паведамляецца на pravmir.ru. У мітынгу пераважную колькасць удзельнікаў склалі эстонцы сярэдняга ўзросту, асобы розныя па палітычных перакананнях і рэлігійных поглядах. Як паказала сацыяльнае апытанне, 67 працэнтаў жыхароў Эстоніі выказалася супраць прыняцця гэтага закона.
AYU
|
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.