Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У Оксфардзе не прынялі кнігу, якая адмаўляе існаванне Хрыста
07.10.2014 18:24

Прадстаўнікі Оксфардскага цэнтра хрысціянскай апалагетыкі (Oxford Centre for Christian Apologetics) не прынялі кнігу, якая адмаўляе існаванне Езуса Хрыста. Выданне палічылі несумяшчальным з меркаваннем сучасных навукоўцаў, паведамляецца на Сhristiantoday.

Сайман Эдвардс, прадстаўнік Оксфардскага цэнтра хрысціянскай апалагетыкі, адзначыў, што, нягледзячы на мноства розных тэорый зараджэння хрысціянства, большасць сур’ёзных гісторыкаў лічаць, што габрэй па імені Езус жыў на пачатку першага стагоддзя і быў укрыжаваны ў часы праўлення Понція Пілата.

Да прыкладу Эдвардс узгадаў кнігу прафесара Оксфардскага ўніверсітэта Рычарда Суінберна «Уваскрасенне ўцелаўлёнага Бога», у якой паведамляецца, што 97 працэнтаў прыпавесцей заснаваны на тэарэме элементарнай тэорыі верагоднасці (Тэарэма Байеса), што дапамагае прыняць той факт, што Езус сапраўды ўваскрос.

Майкл Паўльковіч, аўтар непрынятай кнігі «Няма аніякага пакорнага Езуса» (No Meek Messiah) заявіў, што ён даследваў 126 розных гістарычных тэкстаў, напісаных вучонымі, якія жылі ў часы жыцця Хрыста і пасля. Паводле яго слоў, ніхто з іх аніводнага разу не ўзгадаў пра Езуса. З гэтага Майкл Паўльковіч зрабіў выснову, што існаванне Хрыста можна лічыць міфам.

(AYU)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.