Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Ва Украіне прапанавалі вызначыць дату сумеснай малітвы напярэдадні выбараў
07.10.2014 18:46
Старшыня Вярхоўнай Рады Аляксандр Турчынаў на сустрэчы з прадстаўнікамі Усеўкраінскай Рады Цэркваў і рэлігійных арганізацый звярнуўся з прапановай вызначыць напярэдадні парламенцкіх выбараў дату правядзення сумеснай малітвы за Украіну. Па яго перакананні, правядзенне такога мерапрыемства будзе падтрымана ўсімі галінамі ўлады,  Прэзідэнт Украіны разам з Урадам і Парламентам падтрымаюць гэтую ініцыятыву.

Аляксандр Турчынаў таксама выказаў надзею, што наступны Парламент стане «тым магутным падмуркам дзяржаўнасці і абароны інтарэсаў Украіны, які будзе прымаць рашэнні, што забяспечваюць рух у Еўропу, рух наперад па шляху, які благаслаўляе Бог», паведамляецца на афіцыйным сайце Вярхоўнай Рады Украіны.

Паводле risu.org.ua, (AYU)
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.