У Парыжы ўсталююць помнік св. Яну Паўлу ІІ, створаны Зурабам Цэрэтэлі |
09.10.2014 14:45 |
Помнік Папу Рымскаму Яну Паўлу ІІ, выкананы скульптарам Зурабам Цэрэтэлі, усталююць побач з саборам Парыжскай Божай Маці. Дазвол на гэта ўжо атрыманы ад архітэктурнага ўпраўлення Францыі і прэфектуры Парыжа.
Як паведамляе БЕЛТА, цырымонія адкрыцця помніка запланавана на 25 кастрычніка. У ёй у ліку іншых прымуць удзел мэр Парыжа Ан Ідальга, а таксама арцыбіскуп Парыжа кардынал Андрэ Вен-Труа і арцыбіскуп Лодзі Марэк Эджражэўскі.
Помнік св. Яну Паўлу ІІ быў выраблены з бронзы і ацэньваецца ў 300 тысяч еўра. Вышыня помніка — 3,6 метраў, а вага — 1,5 тоны.
Вясной 2015 года побач з помнікам будзе пасаджаны сорт белых ружаў, якія носяць імя Яна Паўла ІІ. Зураб Цэрэтэлі — савецкі і расійскі скульптар, заснавальнік Маскоўскага музея сучаснага мастацтва.
(JLS)
|